На Вілейшчыне жанчына абліла сябе бензінам і падпаліла
10.01.2014
—
ЧП
|
Паведамленне аб няшчасным выпадку ў вёсцы Мацькаўцы Вілейскага раёна паступіла да вілейскіх выратавальнікаў удзень 4 студзеня. У прыёмны пакой раённай бальніцы звярнулася 32-гадовая жанчына з апёкамі твару і кісцей рук. Як аказалася, прыйшоўшы дадому 3 студзеня каля дзевяці гадзін вечара, жанчына пасварылася з мужам. Пасля чаго абліла сябе бензінам і падпаліла. Была яна ў нецвярозым стане. У выніку загарання жанчына атрымала апёкі твару, кісцяў рук першай-трэцяй ступені. Пацярпелая ў стане сярэдняй цяжкасці змешчана ў хірургічнае аддзяленне Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы Паводле Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі. Фота lifecity.com.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне аб няшчасным выпадку ў вёсцы Мацькаўцы Вілейскага раёна паступіла да вілейскіх выратавальнікаў удзень 4 студзеня.
|
|