Апавяшчальнік дапамог пазбегнуць бяды на пажары на Вілейшчыне. 21.by

Апавяшчальнік дапамог пазбегнуць бяды на пажары на Вілейшчыне

03.02.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пажар у доме ў вёсцы Нарач Вілейскага раёна здарыўся ў ноч на 1 лютага.

У гэтым доме жывуць муж і жонка. Цягам дня яны цеплілі печку – апошні раз каля 19 гадзін.

А ў першай гадзіне ночы гаспадыня праз сон пачула, што спрацаваў пажарны апавяшчальнік.У доме было поўна дыму. У хаце яна крыніцы ўзгарання не знайшла, адчыніла люк на гарышча і ўбачыла, што там шугае агонь.

 Гаспадары патэлефаналі на “101”, сабралі дакументы і выйшлі з хаты.

Па выкліку хуценька прыехала першая аўтацыстэрна: пажарны аварыйна-выратавальны пост якраз знаходзіцца ў вёсцы. Загаранне быўло неўзабаве ліквідавана. У выніку толькі пашкоджана перакрыццё гарышча і латы даху, паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк.

 Аддзел інфармацыі.

Фота postawy.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар у доме ў вёсцы Нарач Вілейскага раёна здарыўся ў ноч на 1 лютага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика