Не дачакалася. 21.by

Не дачакалася

14.06.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзевяць гадоў у пошуках сына гамяльчанка звярталася ў праграму «Чакай мяне».

Тое ж, што ўсе спадзяванні маці былі марныя, стала вядома толькі зараз. Аказалася, сын у той трагічны для сям’і май 2005 года патануў у возеры, якое знаходзіцца побач з храмам Аляксандра Неўскага ў Навабеліцкім раёне.

Пасля таго як цела знайшлі, праваахоўнікі зрабілі спробы ўстанавіць асобу тапельца. Яго фота і прыкметы разаслалі ва ўсе аддзелы міліцыі. На адным са стэндаў «Іх шукае міліцыя» гамяльчанка, па яе прызнанні, мімаходзь убачыла здымак чалавека, падобнага да сына, ад якога даўно не было вестак. Але, адганяючы ад сябе дрэнныя прадчуванні, у міліцыю звяртацца не стала.

Разам з тым яна рэгулярна дасылала лісты ў праграму «Чакай мяне». І толькі сёлета ў сакавіку па патрабаванні сваякоў напісала заяву аб бясследным знікненні роднага чалавека. Праведзеная экспертыза ДНК выявіла генную блізкасць жанчыны і патанулага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзевяць гадоў гамяльчанка шукала сына праз «Чакай мяне»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика