Дзякуй, дзядзя Володзя
19.06.2014
—
ЧП
|
Уладзiмiр Адзерэйка выратаваў трох дзяцей у час пажару ў Навагрудку. Калі ён убачыў дым з форткі прыватнага жылога дома, то паспяшаўся на дапамогу, а яго жонка выклікала выратавальнікаў. Бацькі пайшлі на працу. Вучаніцы 2-га і 8-га класаў, а таксама іх малодшая пяцігадовая сястра засталіся ў доме адны, чакалі хуткага прыходу бабулі ды заснулі. Першай адчула пах дыму малодшая з сясцёр, але да дзвярэй дзецям прабрацца было складана: дарогу перакрыў з’едлівы дым. На шчасце, прыбег сусед і дапамог дзяўчынкам. Як паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС, пацярпелых няма, але ўнутры дома моцна пашкоджана маёмасць, столь і сцены. Мяркуецца, прычынай узгарання сталі кароткае замыканне электраправодкі і перагружанасць электрасеткі вялікай колькасцю прыбораў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiмiр Адзерэйка выратаваў дзяцей на пажары ў Навагрудку
|
|