У Маладзечне чацвёра хуліганаў за вечар збілі дзевяцярых гараджан. 21.by

У Маладзечне чацвёра хуліганаў за вечар збілі дзевяцярых гараджан

22.07.2015 12:36 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хлопцы арганізавалі "засаду" 21 чэрвеня побач з домам па Скарыны.
Сваімі ахвярамі чацвёрка абірала маладых людзей. Узрост пацярпелых ад 16 да 23 гадоў. Гэта ў асноўным школьнікі і навучэнцы каледжаў, распавёў намеснік начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Васількоў.


Збівалі мінакоў без прычыны. Прычым траіх – у пад'ездзе дома па Скарыны. Нападнікі малацілі рукамі па тулаву і галаве. На месцы здарэння засталося шмат "слядоў". Аднаго з магчымых удзельнікаў крымінальнай групоўкі затрымалі – 17-гадовага хлопца. Узбуджаная крымінальная справа. Ідзе следства. Дарэчы, у міліцыю пра выпадак паведаміла маці аднаго з пацярпелых.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваімі ахвярамі чацвёрка абірала маладых людзей. Узрост пацярпелых ад 16 да 23 гадоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика