Грозовой фронт 1 июля повредил 2/3 площадей посева льна. «Сады Прибужья» пострадали от града. 21.by

Грозовой фронт 1 июля повредил 2/3 площадей посева льна. «Сады Прибужья» пострадали от града

09.07.2019 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнія некалькі гадоў не шанцуе калектыву ААТ «Пружанскі льнозавод». Засушлівае летняе надвор’е не дазваляе атрымаць годны ўраджай трасты. Сёлета, здавалася б, усё складвалася някепска, лён радаваў яшчэ ў чэрвені. Ураджайнасць ільнотрасты спецыялісты перапрацоўчага прадпрыемства прагназавалі на ўзроўні 4,5-5 тон з гектара. Але, на жаль, зноў усе планы пераблытала надвор’е.



Шквалісты вецер, які пранёсся над ільнянымі палеткамі 1 ліпеня, нанёс велізарны ўрон ільнозаводу. Вецер літаральна раскідаў, скруціў стужкі даўгунцу ў кучы на плошчы каля 440 гектараў. Гэта каля дзвюх трэціх ад агульных пасеваў ільну. Як лічыць дырэктар ільнозавода М.С.Жогал, з пашкоджаных участкаў ужо не будзе належнай аддачы. Пацвердзіў факт гібелі лёну ў Пружанскім раёне і «Белдзяржстрах»: прадпрыемства атрымае кампенсацыю.
Льняныя палеткі, якія пацярпелі ад стыхіі, можна было назіраць паблізу самога льнозавода, каля Слабудкі, у Ружанскай зоне. Пацярпелі таксама пасевы даўгунцу, якія размешчаны на тэрыторыі Кобрынскага, Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў.
Мікалай Сцяпанавіч за 32 гады работы дырэктарам ільнозавода не памятае, каб нешта падобнае ў такіх маштабах здаралася раней. Але ж не бачыць падставы складваць рукі:
— Трасту, якая засталася, збярэм і будзем працаваць далей, — кажа дырэктар ільнозавода.
Мікола АРХУЦІК

На здымку: так выглядаў палетак каля льнозавода 1 ліпеня.
Фота Ірыны СЯДОВАЙ.
У Казаках клубніцамі ўжо і не пахне



Першы летні месяц у сельскагаспадарчай фірме “Сады Прыбужжа”, што ў в. Казакі Шчарчоўскага сельсавета, наша газета назвала самым салодкім месяцам – на момант прыезду сюды карэспандэнта тут поўным ходам ішоў збор клубніц.



Але ліпень з першага дня стаў для гаспадаркі сапраўды “горкай” парой. Моцны навальнічны фронт, які 1 ліпеня прайшоў над Пружанскім раёнам, зачапіў сваім чорным крылом і клубнічныя плантацыі: ураганны вецер паваліў дрэвы вакол поля, паламаў пабудовы, град пабіў ягады, пакінуў ад буйных прыгожых кустоў адны ашмоцці. Такім чынам, гаспадарцы былі нанесены значныя страты. Цяжкія наступствы стыхіі ўхіляюцца да гэтага часу.
Алена ЗЯЛЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнія некалькі гадоў не шанцуе калектыву ААТ «Пружанскі льнозавод». Засушлівае летняе надвор’е не дазваляе атрымаць годны ўраджай трасты. Сёлета, здавалася б,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика