Колькасць камер фотафіксацыі на дарогах Беларусі плануецца павялічыць удвая. 21.by

Колькасць камер фотафіксацыі на дарогах Беларусі плануецца павялічыць удвая

20.04.2018 — Калейдоскоп |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць камер фотафіксацыі на дарогах Беларусі плануецца павялічыць удвая, заявіў член наглядальнага савета СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» Дзмітрый Курнасенка ў інтэрв'ю газеце «Рэспубліка», паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці рэалізацыі выплаты збору за тэхагляд раз у месяц па заяўным прынцыпе і выяўлення парушальнікаў праз фотафіксацыю, Дзмітрый Курнасенка сказаў, што яго вырашэнне знаходзіцца ў некалькіх плоскасцях. Для гэтага неабходны меры арганізацыйнага, юрыдычнага і тэхнічнага толку.

«Тыя тэхналогіі, якія намі выкарыстоўваюцца, даюць магчымасць гэта пытанне вырашаць вельмі хутка. Сёння каля 420 устройстваў фіксацыі парушэнняў устаноўлена на аўтамабільных дарогах. Да канца года іх будзе каля 490, — сказаў ён. — Кожны аўтамабіль, у якога ёсць дзяржаўны рэгістрацыйны знак, трапляючы ў зону кантролю, распазнаецца і аказваецца ў адпаведнай базе даных. Таму найбольш складаным будзе спалучэнне баз даных, паколькі цалкам недапушчальна, каб паведамленні пачалі атрымліваць тыя, хто добрасумленна прайшоў тэхагляд і заплаціў пошліну».

Дзмітрый Курнасенка таксама падкрэсліў, што спатрэбіцца павелічэнне колькасці ўстройстваў. «Папярэднія ацэнкі былі праведзены, але ўсё гэта недакладныя разлікі. Агульная колькасць устройстваў павінна дасягнуць прыкладна 1 тыс., інакш кажучы, неабходны двухкратны рост. Калі моцна ўтрыраваць, гэта будзе адно ўстройства на 90 км дарог», — адзначыў член наглядальнага савета.

На яго думку, для рэалізацыі такога праекта можа быць выкарыстана фінансаванне за кошт бюджэтных сродкаў, паколькі і плацяжы за ўсе парушэнні (адміністрацыйныя або ў сферы бяспекі дарожнага руху), і дзяржпошліна паступаюць у рэспубліканскі бюджэт. Другі шлях — гэта дзяржаўна-прыватнае партнёрства (ДПП), калі тэхнічная рэалізацыя такой сістэмы аддаецца на аўтсорсінг кампаніі, якая мае вопыт. «Я прыхільнік другой мадэлі. Дзяржава павінна дакладна вызначыць кампетэнцыі кампаніі, ускласці на яе пэўныя рызыкі і падлічыць эканоміку, калі гэта выгадна самой дзяржаве, а таксама дае магчымасць рэалізаваць праект на аснове ДПП. Пры такім варыянце, на мой погляд, рэалізацыя праекта будзе хуткай і эфектыўнай. Зразумела, што ў такім выпадку не будзе бюджэтных затрат, але частка сродкаў, якія паступяць у выглядзе плацяжоў у бюджэт, накіруецца на кампенсацыю затрат па стварэнні і абслугоўванні сістэмы», — сказаў Дзмітрый Курнасенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць камер фотафіксацыі на дарогах Беларусі плануецца павялічыць удвая, заявіў член наглядальнага савета СЗАТ «Бяспечныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Калейдоскоп)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика