«Сцяну Цоя» перанеслі на Беларускую. 21.by

«Сцяну Цоя» перанеслі на Беларускую

22.04.2010 19:55 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


«Сцяну Віктара Цоя» ўсталявалі ў скверы каля стадыёна «Дынама».



Не ўсе вераць, што «Цой жывы».


Каля «сцяны» нешматлюдна. Але гэта ненадоўга.

«Сцяну Віктара Цоя» — два фрагменты бетоннай будаўнічай агароджы, спісанай графіці і вершамі прыхільнікаў культавага расійскага музыкі і спевака — усталявалі ў скверы на перасячэнні вуліц Беларускай і Ульянаўскай, непадалёк ад стадыёна «Дынама». Паспрыялі гэтаму фанаты творчасці Віктара Цоя, якія сабралі і перадалі ў Мінгарвыканкам каля 2000 подпісаў. Раней «сцяна» стаяла на вуліцы Інтэрнацыянальнай — некалі гэта быў фрагмент агароджы вакол будаўнічай пляцоўкі Палаца рэспублікі. У верасні 2008 г. яе дэмантавалі ў сувязі з чарговай будоўляй.

«Цой жывы!» — напісана на абодвух баках сцяны, у тым ліку на копіях малюнкаў спевака. Хтосьці з гэтым не пагадзіўся і напісаў «Цой мёртвы». Не вельмі ажыўлена пакуль і ў скверы каля перанесенай сцяны, якая пакуль стаіць у рыштаваннях-падпорках. Маладыя людзі, якія ўчытваюцца ў надпісы на народным мануменце, пабачыўшы фотакамеру, губляюць да графіці цікавасць і хутка сыходзяць. Але падаецца, што доўга такі стан рэчаў не пратрывае — побач месцяцца інтэрнаты БДУ, а таксама легендарная «Каза» — канцэртная зала «Мінск», дзе ладзяцца шматлікія рок-канцэрты.


Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль каля манумента нешматлюдна. А хто-ніхто ўжо сумняваецца, ці «жывы Цой».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика