У Мінску экспануецца крыж Ефрасінні Полацкай. 21.by

У Мінску экспануецца крыж Ефрасінні Полацкай

25.04.2010 17:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вечарам 24 красавіка ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор прыбыў з полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра Крыж прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай.

Духоўны сімвал Беларусі будзе даступны для пакланення на працягу пяці дзён, па 28 красавіка, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы. Пасля сустрэчы святыні ў кафедральным саборы прайшло ўсяночнае дбанне. Прынясенне святыні адбываецца ў межах урачыстасцей у гонар 75-годдзя мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, што праходзяць у Мінску.

***

Крыж Ефрасінні Полацкай — напрастольны крыж, выраблены па заказе прападобнай Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Выкананы ў форме шасціканцовага крыжа даўжынёй 51 сантыметр, ён утрымліваў часцінкі Прачыстай Крыві і Жыватворчага Крыжа Хрыстовага, камень ад Труны Багародзіцы, часціцы святых мошчаў першамучаніка Стэфана, вялікамучанікаў Дзімітрыя Салунскага і лекара Панцелеімона. У гады Вялікай Айчыннай вайны крыж быў страчаны і не знойдзены дагэтуль.

Узнавіў святыню брэсцкі ювелір-эмаліроўшчык, член Саюза мастакоў Беларусі Мікалай Кузьміч. 24 жніўня 1997 года копія крыжа Ефрасінні Полацкай была асвечана мітрапалітам Філарэтам.
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам 24 красавіка ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор прыбыў з полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра Крыж прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика