Найбліжэйшымі суткамі тэмпература паветра павысіцца месцамі да 25°С. 21.by

Найбліжэйшымі суткамі тэмпература паветра павысіцца месцамі да 25°С

20.05.2010 17:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, днём плюс 20—25°С.

У Мінску 21 мая пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С, днём плюс 21—23°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 22 мая пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Віцебскай і Гродзенскай абласцях кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С,

днём плюс 21—26°С.

23 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У дзённыя часы ў асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—14°С,

днём плюс 18—24°С.

У Мінску пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°С,

днём плюс 21—23°С.
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика