Сёння пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне
14.06.2010 11:36
—
Разное
|
Першы іспыт у выглядзе цэнтралізаванага тэставання адбудзецца сёння, у панядзелак, у 67 тыс. 483 беларускіх абітурыентаў — гэта праверка ведаў па беларускай мове,
нагадаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў. Сёлета для праходжання ўсіх прадметаў тэставання зарэгістраваліся больш як 172 тыс. чалавек, якія напішуць каля 479 тыс. тэстаў. На ЦТ неабходна ўзяць дакумент, які засведчвае асобу, і асадку з чорным стрыжнем. «Без пашпарта, пасведчання на права жыхарства або любога іншага дакумента, што засведчвае асобу абітурыента, ён нават не зможа прайсці ў будынак»,— папярэдзіў Мікалай Фяськоў. Паперу для чарнавіка абітурыентам выдадуць ужо ў аўдыторыі. Пасля заканчэння тэставання чарнавікі неабходна здаць арганізатарам. Усе іспыты пачынаюцца а 11.00, але лепш прыехаць загадзя, каб прайсці кантроль і знайсці сваю аўдыторыю, параіў Мікалай Фяськоў. Месца правядзення іспытаў можа не супадаць з адрасам пункта рэгістрацыі, таму, адпраўляючыся на тэставанне, трэба ўважліва прачытаць выдадзеныя на рукі дакументы. Юлія Ваніна, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 67 тыс. абітурыентаў здадуць сёння першы іспыт — беларускую мову.
|
|