У Беларусі ўпершыню зафіксаваны тарнада
03.08.2010
—
Разное
|
Відавочцы зафіксавалі тарнада ў раёне вёскі Цітаўкі пад Бабруйскам. Як
Відавочцы кажуць, што падчас тарнада, ўсё вакол рэзка пацямнела, сонца закрылася пылавой хмарай. Ад смерча ішоў ледзяны холад. Слуп тарнада ўзняў і перанёс на іншае месца некалькі валуноў вагой каля трыццаці кілаграмаў. Затым тарнада перамясціўся да лесапасадкі, зламаў некалькі дрэваў і знік. Па звестках метэаролагаў, гэта першы зафіксаваны тарнада ў Беларусі. Тарнада характэрныя для тэрыторый, на якія уплывае вільготны трапічны клімат. Што іх выклікае — да канца не ясна. Слуп, які нішчыць і усмоктвае ўсё, што сустракае на шляху, утвараюць паветраныя масы, якія рухаюцца з рознай хуткасцю на рознай вышыні. Каб разабрацца ў механізме ўтварэння дэтальна, трэба трапіць усярэдзіну слупа. Амерыканскія навукоўцы распрацоўваюць для гэтага спецмашыну, накшталт танка, але дастаткова хуткую, каб дагнаць тарнада. (Хуткасць яго руху — 40–65 км/г.) Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Відавочцы зафіксавалі тарнада ў раёне вёскі Цітаўкі пад Бабруйскам. Як піша газета "Могилевские ведомости", з'ява была зафіксаваная ў адзін з ліпеньскіх дзён.
|
|