Пад Гомелем праходзіць міжнародны з'езд пчаляроў. 21.by

Пад Гомелем праходзіць міжнародны з'езд пчаляроў

04.08.2010 14:57 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 жніўня ў пансіянаце «Качча» ў Гомельскім раёне адкрыўся міжнародны з’езд пчаляроў.

Падобнае мерапрыемства, якое праходзіць у Беларусі ўпершыню, арганізавана абласным грамадскім аб’яднаннем пчаляроў «Златамёд». Як паведаміў старшыня аб’яднання Сяргей Сабураў, з’езд сабраў каля 350 удзельнікаў з Беларусі, Казахстана, Латвіі, Расіі і Эстоніі.

Асноўная мэта мерапрыемства — садзейнічанне ўсебаковаму развіццю пчалярства, павышэнню яго агульнай культуры, абмен вопытам, прапаганда перадавых метадаў пчалярства, абмеркаванне ролі і значэння пчол у павелічэнні ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, павелічэнні харчовых рэсурсаў і захаванні дзікарослай фауны.

У праграме з’езда, які будзе доўжыцца па 7 жніўня, — лекцыі і выступленні вучоных, пчаляроў, пчаліных ветэрынараў, медавараў, юрыстаў, кіраўнікоў профільных грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў рэдакцый спецыялізаваных СМІ.

У рамках з’езда будуць арганізаваныя конкурсы па тэматыцы пчалярства, прэзентацыі новых кніг, выданняў, фільмаў, фотаздымкаў рэкламных і прапагандысцкіх, а таксама заняткі па секцыях: тэхналогіі, пчолаінвентар, хваробы пчол, прадукты пчалярства.

Прысутныя змогуць азнаёміцца з новымі сістэмамі вулляў, перадавымі тэхналогіямі пчалярства, навінкамі прадукцыі, у тым ліку пітнымі мёдамі. Будуць падведзеныя вынікі конкурсу на лепшую прадукцыю пчаляроў, а таксама арганізаваны гандаль інвентаром і прадукцыяй пчалярства.

«Падобныя мерапрыемствы часта праводзяцца ў Расіі і Украіне, а ў беларускіх пчаляроў пакуль не было такой магчымасці — сабрацца вялікай кампаніяй. Самае галоўнае — гэта магчымасць зносінаў, таму што пчаляры — фанаты сваёй справы», — падкрэсліў Сабураў.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 жніўня ў пансіянаце «Качча» ў Гомельскім раёне адкрыўся міжнародны з’езд пчаляроў. Падобнае мерапрыемства, якое праходзіць у Беларусі ўпершыню,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика