НЕ СМЕШНА. Рэпліка
16.08.2010 19:11
—
Разное
|
На сайце НН апублікавана рэцэнзія Віталя Сіліцкага пад назвай «Час — учорашняя хохма для хроснага бацькі». Аўтар, зрабіўшы палітычны экскурс у нядаўняе мінулае на Лукашэнку „сапраўдны“ кампрамат, не выпадае. Ва ўсіх грахах, якія павесілі на Лукашэнку тры серыі „Хроснага бацькі“, непасрэдна саўдзельнічаў расійскі палітычны клас і яго вышэйшыя прадстаўнікі. І ў фінансавых, і нафтавых справах, і ў фальсіфікацыі выбараў (…) Вядома, было б весела паназіраць, як справу зніклых слухалі б у Басманным судзе Масквы, а Мінскі гарадскі суд, у перапынку паміж судамі над удзельнікамі акцыяў 16 сакапада, пачаў бы разглядаць справы Сечына з Сяргеем Івановым. Але такога спектакля мы ад беларускай і расійскай палітэліт не дачакаем. Вельмі моцна яны трымаюць адна другую за тое ж самае месца». Калі б гэтая рэцэнзія выйшла адразу па выхадзе дзвюх першых «серый» «Хроснага бацькі», яна трапіла б не ў брыво, але ў вока. Але, на мой суб’ектыўны погляд, менавіта гэты фільм НТВ (магчыма, таксама не апошні) выразна адрозніваецца ад папярэдніх. Там была адкрытая чорная прапаганда, зробленая наспех, змантажаваная ў асноўным з урыўкаў старых фільмаў (напрыклад, Юрыя Хашчавацкага ці Паўла Шарамета) Усё, пра што там ішла гаворка, сапраўды даўно было ўсім вядома. У новым фільме,пастарацца, каб гэтай розніцы не заўважыць. Нягледзячы на аператыўнасць (тут ёсць і следчая Байкова і нават былы памочнік Навумава Дудкін у Парыжы), ён зроблены больш прафесійна. Пачынаючы з голасу «за кадрам» (у ранейшых серыях актор агучваў дыктарскі тэкст з нейкім дурным надрывам) і заканчваючы мантажом. Новы фільм, а таксама тэкст да яго выглядае больш асэнсаваным. І галоўнае, у ім ёсць факты. Я, напрыклад, не ведаў гісторыі з прадпрымальніцай, якой далі 3 гады (а хацелі 11) за тое, што яна, нібыта, збіралася (!) не выплаціць крэдыт. Жанчыну пасадзілі за паўгады да тэрміну выплаты. Цяпер яна жыве ў Расіі. У мяне няма падставы не верыць яе словам, як няма падставы не верыць у канфіскацыю прадукцыі на мытні ў фірмы з Расіі, з якой быў заключаны кантракт на пастаўку віна ў Беларусь. У выніку прадпрымальнік ледзве не разарыўся, а віно, хутчэй за ўсё, было прададзена праз сетку крамаў канфіскату. У тым і рэч, што ўсё гэта вельмі знаёма нашым прадпрымальнікам. Такая селяві. Можна запярэчыць: ды ці мала чаго я не ведаў! Такі, маўляў, глядач. Згодны — я даўно не тусуюся ні ў журналісцкіх, ні ў дома і ведаю толькі тое, што бачу па тэлевізары, чытаю ў газетах і знаходжу ў сеціве. Інакш кажучы, я звычайны глядач і юзер. Але думаю, што фільм «Хросны бацька» разлічаны акурат не на палітолагаў ці іншых адмыслоўцаў, а на больш- менш звычайных гледачоў (якія, праўда, умеюць карыстацца інтэрнетам). І мяне гэты фільм пераконвае. Пры гэтым я разумею, што перада мной, ізноў такі, прапаганда. Але якое мае значэнне, што расійская эліта дасць сто ачкоў наперад лукашэнкаўскай? Гэты фільм зусім не на яе разлічаны… Тым не менш, зроблены ён больш вытанчана, чым «Хросны бацька»- 1 і 2. І восьгэта насцярожвае. Гэта азначае, што ў заказчыка (у тае самай «эліты») ёсць час і натхненне. Як у таго украінскага казака з анекдота, што вастрыў сваю шаблю «на москаліка». Толькі тут усё наадварот. Цяпер маскалік вастрыць шаблю і робіць гэта ў прапагандыскім плане досыць паспяхова. Так што не да смеху. Падзяліцца навіной:
Віталь Тарас Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сайце НН апублікавана рэцэнзія Віталя Сіліцкага пад назвай «Час назад-3 — учорашняя хохма для хроснага бацькі»
|
|