Што пра чалавека кажа почырк
20.09.2010 09:44
—
Разное
|
Часам па почырку пра чалавека можна даведацца больш, чым пры размове. Ад асаблівасцяў характару да наяўнасці хваробаў сэрца і лёгкіх. Напрыклад, калі ў вашым почырку ў верхніх петлях літар сустракаюцца прабелы, гэта значыць, што варта звярнуць увагу на сэрца — магчыма, не ўсё ў парадку. Спецыялісты па почырку могуць амаль упэўнена дыягнаставаць неўрозы, алкагалізм, наркаманію, схільнасць да самагубства, істэрыю і нават сухоты. Але, каб даведацца штонебудзь цікавае пра чалавека, які даслаў вам ліст, не абавязкова быць графолагам. Кожны можа скарыстацца наступнымі крытэрамі. Нахіл Нахіл літар выражае стаўленне аўтара да рэспандэнта. Яскравы нахіл улева паказвае, што аўтар — інтраверт, які не дае волі эмоцыям. Людзі з левым нахілам у почырку часта баяцца будучыні. Лёгкі нахіл улева, што цікава, не сведчыць пра гэтыя характарыстыкі. Калі літары не нахіляюцца ўвогуле — чалавек можа быць вельмі практычны, які хавае ад вас усялякія эмоцыі. Уздзейнічаць на яго вам будзе цяжка. Самы прыемны ў адносінах чалавек, у якога на пісьме літары маюць лёгкі правы нахіл. Тут праяўляюцца і эмацыйнасць, і прагматызм. Але ні тое, ні тое не з’яўляецца празмерным. Калі ж літары моцна нахілены ўправа — перад вамі крайні экстраверт, які ставіцца да жыцця лёгка. Для такіх людзей характэрны імпульсіўныя рашэнні і ў нейкай ступені — бяздумнасць. Накірунак радка і водступ Звярніце ўвагу на тое, як выглядае напісаны вамі радок. Калі літары ідуць уніз — значыцца, варта паспрабаваць ставіцца да жыцця з меншай засцярогай. Такі почырк характэрны для песімістаў. Калі ж наадварот — і вашы радкі імкнуцца кудысьці ўверх, то вы — аптыміст, менавіта такія людзі часцей за ўсё падыходзяць да любой справы з вялікім энтузіязмам. Роўны почырк выкрывае ў чалавеку сапраўднага рэаліста, які дзейнічае па абставінах, але эмоцыі якога не ідуць праз край. А вось калі радкі мяняюць свой кірунак — тады можна смела казаць пра схільнасць да крайніх станаў: калі ўжо весела, дык нястрымна, а калі дэпрэсія — дык самая глыбокая. Не меншае значэнне мае водступ. Стаўленне да адрасата добра прасочваецца, калі паглядзець на інтэрвал паміж верхнім краем старонкі і тэкстам. Шырокі водступ — прыкмета вялікай павагі да адрасата, жаданне спадабацца. Вузкі — наадварот: ці абыякавае стаўленне, ці адсутнасць павагі. З іншага боку, вузкі водступ часам дазваляюць сабе вельмі блізкія людзі, якія на падсвядомым узроўні ўжо даўно даказалі адзін аднаму сваю павагу. Памер літар і подпіс Буйны почырк характэрны для людзей самаўпэўненых. Такі чалавек зробіць усё запланаванае «як трэба», прычым як трэба яму і ў яго разуменні. Ціснуць на такога чалавека, імкнуцца яго ўпэўніць у адваротным — бессэнсоўна. А вось сканцэнтравацца такому чалавеку цяжка, затое пакрасавацца — гэта калі ласка. Людзі з дробным почыркам звычайна сціплыя, але вельмі адказныя. Засяродзіцца на нейкай адной справе ў іх атрымліваецца шыкоўна. Калі ўжо такі чалавек нешта задумаў — ён гэтага даб’ецца, хоць і зробіць гэта ціха з кропкі гледжання астатніх. Шмат пра што можна даведацца з прынцыпу «злучэння» літар. Менавіта гэты аспект ілюструе інтэлектуальную дзейнасць аўтара. Чалавек, які не дапускае разрываў паміж літарамі, — логік, і кожнае ягонае рашэнне мае пад сабой лагічны фундамент. Калі разрывы сустракаюцца зрэдку — гэта ўжо спалучэнне логікі і інтуіцыі. А вось разрывы паміж усімі літарамі — гэта прыкмета легкадумнасці, а таксама творчага складу асобы. Калі вы заўважылі, што характар подпісу вельмі розніцца ад почырку, гэта кажа пра тое, што чалавек імкнецца стварыць вобраз, а ў жыцці ён абсалютна іншы. Калі нахіл літар подпісу не адпавядае нахілу літар асноўнага тэксту, хутчэй за ўсё такі чалавек добра прыстасоўваецца да абставінаў. Падкрэслены подпіс кажа пра ўпэўненасць у сабе, магчыма, нават празмерную. Асабліва калі росчырк складаны і доўгі. Калі ж росчырк штучна ўпрыгожаны завіткамі — гэта ўжо простае самалюбаванне і жаданне знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Падзяліцца навіной:
Юрась Ускоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часам па почырку пра чалавека можна даведацца больш, чым пры размове. Ад асаблівасцяў характару да наяўнасці хваробаў сэрца і лёгкіх.
|
|