Найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі характар надвор'я не зменіцца
20.09.2010 13:49
—
Разное
|
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па Гродзенскай, Віцебскай, паўночным захадзе Мінскай вобласці кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С, месцамі на глебе слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём плюс 13—19°С. У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 22 верасня ноччу месцамі, днём у паўночна-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Уначы па поўдні месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°С, днём плюс 11—18°С. 23 верасня пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°С, на тарфяніках Палесся магчымы слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём плюс 14—21°С. Заўтра, 21 верасня, у Мінску пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём плюс 15—17°С. 22 верасня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 14—16°С. Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі...
|
|