У самалётах увядуць стаячыя месцы?. 21.by

У самалётах увядуць стаячыя месцы?

20.10.2010 10:49 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І забароняць карыстанне туалетамі: новыя падыходы танных авіяліній.

Кіраўніцтва Ryanair, найвялікшай таннай авіялініі Еўропы, знакамітай скандальнымі ідэямі, сур’ёзна разглядае новыя магчымасці зніжэння кошту яе эксплуатацыі. У інтэрв’ю нямецкай Handelsblatt Майкл О’Ліры, дырэктар Ryanair, сцвярджае, што ўвядзенне ў самалётах стаячых месцаў, якое дазволіць змясціць больш людзей, мае сэнс і не ўяўляе небяспекі.

У выпадку турбулентнасці, пасажырам трэба будзе проста мацней трымацца за поручні.

«Мы хацелі б ўвесці стаячыя месцы, але на дадзены момант ні Boeing, ні Airbus не могуць спраектаваць для нас такіх самалётаў, каб такія месцы там з’явіліся, — кажа прадстаўнік Ryanair. — Мы яшчэ абмяркуем гэта. Мы хочам, каб багаж у самалёт неслі самі пасажыры, а не абслугоўвальны персанал, за які даводзіцца плаціць.

На кароткіх рэйсах, не даўжэйшых за гадзіну, я б забараніў карыстацца туалетам.

На даўжэйшых, безумоўна, не, мы ж не хочам забіць нашых пасажыраў».

Падзяліцца навіной: 
КаМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І забароняць карыстанне туалетамі: новыя падыходы танных авіяліній. Кіраўніцтва Ryanair, найвялікшай таннай авіялініі Еўропы, знакамітай скандальнымі ідэямі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика