Як жнуць журавіны. 21.by

Як жнуць журавіны

20.10.2010 10:49 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ганцавіцкай навукова-даследчай станцыі «Журавінка», якая адносіцца да Цэнтральнага батанічнага сада, якраз у гэтыя дні самы масавы збор буйнаплодных журавін. Загадчык станцыі, кандыдат біялагічных навук Мікалай Паўлоўскі лічыць, што сёлета чакаецца адзін з найлепшых ураджаяў на плантацыях установы — каля 50 тонаў.

Ужо больш за 25 тонаў журавін нарыхтавана і прададзена ва ўстановы гандлю. У тым ліку — і на экспарт у Расію. На фотаздымках адлюстраваны гэтак званы «мокры спосаб» збору журавін.

Шмат гадоў на ганцавіцкай станцыі працуюць дасведчаныяспецыялісты па вырошчванні і нарыхтоўцы ягад — трактарыст Аляксей Занько, рабочы Аляксандр Крупеніч, камбайнер Мікалай Рабцэвіч, тэхнічны работнік Аляксандр Рабцэвіч, пагрузчык і кіроўца Анатоль Карпеня, сартавальніцы Наталля Рабцэвіч, Галіна Мышкавец, Валянціна Барысік. Дзякуючы ім, кажа загадчык станцыі Мікалай Паўлоўскі, сёлета «Журавінка» і можа пахваліцца сваім багатым ураджаем.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ганцавіцкай навукова-даследчай станцыі «Журавінка», якая адносіцца да Цэнтральнага батанічнага сада, якраз у гэтыя дні самы масавы збор буйнаплодных журавін....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика