У Беларусі спрошчаны парадак перапланіроўкі кватэраў
26.10.2010 16:59
—
Разное
|
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №1526, паведаміла галоўны інжынер упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Віялета Андрыянава. Пастановай унесеныя змены ў Палажэнне аб парадку перабудовы і перапланіроўкі жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах і Палажэнне аб парадку рэканструкцыі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў і нежылых пабудоў на прыдамовай тэрыторыі. У першым становішчы прадугледжаны вычарпальны мінімальны пералік работ, якія патрабуюць дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органу, а таксама абавязковай распрацоўкі праектнай дакументацыі. У гэты пералік уключаны толькі тыя працы, якія закранаюць апорныя канструкцыі, інжынерныя сістэмы, і ад якіх залежыць захаванасць асобных памяшканняў і жылога дома ў цэлым. У той жа час пашыраны пералік рамонтна-будаўнічых работ, якія не патрабуюць дазволу выканкама і распрацоўкі праекту. У яго дадаткова ўвайшлі работы па дэмантажы ваннай і ўстаноўцы душавой кабіны, пераносу існуючай і (або) ўстаноўцы дадатковай водаразборнай арматуры, замене ўнутрыкватэрных трубаправодаў водазабеспячэння і каналізацыі, а таксама падлогавага пакрыцця. Новыя рэдакцыі палажэнняў ўступяць у сілу праз месяц пасьля афіцыйнага апублікавання пастановы, якая была прынятая 20 кастрычніка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №1526, паведаміла галоўны інжынер упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Віялета Андрыянава. Пастановай... |
|