Візітоўка Лукашэнкі
17.11.2010 13:41
—
Разное
|
У распараджэнне «Салідарнасці» трапіла візітоўка галоўнага фігуранта перадвыбарчай кампаніі 2010 года. Некалькі месяцаў таму «Салідарнасць» ужо дэманстравала чытачам, як выглядаюць візітоўкі прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта: Алеся Міхалевіча, Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва… Высветлілася, што хтосьці ўпрыгожыў сваю візітоўку кандыдацкімі рэгаліямі, хтосьці выклаў туды ўсе «адрасы, яўкі, паролі» ў выглядзе нікаў у Skype і старонак у ЖЖ, а хтосьці наогул карыстаецца старымі рэквізітамі, ды яшчэ і з памылкамі. Але тады без адказу заставалася адно пытанне: як жа выглядае візітоўка галоўнага прэтэндэнта кампаніі 2010 года?І вось гэты прабел закрываты: у распараджэнне рэдакцыі «Салідарнасці» трапіла візітоўка Аляксандра Лукашэнкі. Праўда, гэта наўрад ці назавеш візітоўкай ў наўпростым сэнсе слова. Хутчэй гэта картка, якая апынаецца ў руках чалавека, які атрымаў кветкі, падарунак або нейкае пасланне ад Аляксандра Рыгоравіча. Яна паказвае на знак увагі з боку прэзідэнта Беларусі. Візітоўка простая. На белай рэльефнай паперы пад цісненым гербам сціпла напісана: Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Картка аднабаковая. Ні нумару тэлефона, ні Тым не менш, двое вядомых нам людзей, якія маюць такія візітоўкі, з імі практычна не расстаюцца. Для гэтых картак у іх партманэ выдзеленыя асобныя кішэнькі. Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ні нумару тэлефона, ні e-mail.
|
|