Анатоль Сідарэвіч: Статкевіч выступіў добра. Толькі канцоўка была змазаная. 21.by

Анатоль Сідарэвіч: Статкевіч выступіў добра. Толькі канцоўка была змазаная

23.11.2010 20:37 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта быў добры выступ, хоць канцоўка трохі запала. Спадабаліся словы аб тым, што народ не загіне.

Тут дарэчна было б згадаць выказванне Лукашэнкі аб тым, што беларускі народ будзе жыць дрэнна, але нядоўга.

Народ вядома не загіне, але пытанне, як ён будзе жыць.

Спадабалася, што прагучала параўнанне Статутаў шастнаццатага стагоддзя і Канстытуцыі дваццаць першага. Таксама вельмі спадабалася параўнанне Беларускіх выбараў з выбарамі ў адной афрыканскай краіне, падчас каторых кіраўнік камісіі паказвае кожны асобны бюлетэнь усім членам камісіі і назіральнікам.

Мікалай Статкевіч падчас свайго выступу добра расставіў акцэнты — не галасаваць датэрмінова, абавязкова удзельнічаць у выбарах, удзельнічаць у назіранні, удзел у масавых акцыях пратэсту.

Магчыма, варта было выкарыстаць увесь час. Таксама няўпэўнена прагучалі словы аб сітуацыі ў галіне адукацыі.

Аднак паўтаруся, што ў цэлым выступ быў вельмі ўдалы.


Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі каментуе выступ Мікалая Статкевіча.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика