Вялікабрытанія ўводзіць моўны тэст для сямейных віз
30.11.2010 10:52
—
Разное
|
Вялікабрытанія ўводзіць з сённяшняга дня абавязковыя тэсты на веданне англійскай мовы для грамадзян дзяржаў, што не ўваходзяць у Еўрасаюз, якія падаюць заяву на атрыманне сямейнай візы. Брытанскае МУС зрабіла гэта, каб кантраляваць якасць іміграцыі, паведамляюць інфармагенцтвы. Усе, хто мае намер прыбыць у Вялікабрытанію як муж або жонка, павінны будуць прадэманстраваць веданне і разуменне англійскай мовы, уменне чытаць або пісаць на мове не абавязковае. Новаўвядзенне закране і тых, хто будзе падаваць дакументы на прадаўжэнне брытанскай візы.Для праверкі ведаў эмігрантаў распрацаваны спіс тэстаў, вынікі якіх будуць прымацца пры падачы заявы на візу. Сярод іх — адзін з самых папулярных тэстаў TOEFL (Тest of English as a Foreign). Мінімальны ўзровень ведання англійскай мовы павінен садзейнічаць сацыяльнай інтэграцыі прыезджых, многія з якіх цяпер не могуць гутарыць з настаўнікамі сваіх дзяцей у школе або з лечачым урачом. Вынікі тэста не будуць патрабавацца ад выхадцаў з краін, дзе англійская мова пераважае. У спіс увайшлі Канада, Новая Зеландыя, Аўстралія, ЗША, а таксама Ямайка, Трынідад і Табага, Беліз. Не павінны здаваць тэст і тыя, хто прайшоў прафесійную падрыхтоўку па Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікабрытанія ўводзіць з сённяшняга дня абавязковыя тэсты на веданне англійскай мовы для грамадзян дзяржаў, што не ўваходзяць у Еўрасаюз, якія падаюць...
|
|