Розніца ў метадах і мэтах
15.12.2010 09:49
—
Разное
|
Калі ў дзень падпісання дамовы пра АЭП у Маскве Някляеў заклікаў дружыну кандыдатаў зняцца з выбараў, у мяне ў галаве перафразавалася гогалеўскае, з «Тараса Бульбы»: «Што, Някляеў, памаглі табе твае маскалі?» Аляксандр Фядута, паліттэхнолаг кампаніі «Гавары праўду» і Някляева, адказаў у тон: Ён перавёў гаворку з Расіі на Захад. Так, кожная дзяржава прасоўвае свае інтарэсы. Пытанне ў тым, з чыімі інтарэсамі супадае наш, беларускі інтарэс. ЕГУ, у якім спадар Фядута выкладае, фінансуецца Захадам, а не Масквой.Масква не зацікаўленая ані ў развіцці грамадзянскай супольнасці, ані ва ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі, а Захад менавіта ў гэтым бачыць сваю стратэгічную задачу — у падтрымцы стварэння беларускай нацыі. Масква ж на сёння ідэальным спосабам звяржэння Лукашэнкі бачыць наменклатурны пераварот, з заменай сённяшняга кіраўніка на яшчэ больш «згаворлівага» (адсюль і ілюзорныя надзеі на бунт у часе усебеларускага хурала). Клінтаніха ўключыла пункт пра дэмакратыю і правы чалавека ў дамову з Мартынавым, у якую беларускія дыпламаты надта ж прасоўвалі пункт пра падтрымку АЭС.Ніякай дэмакратыі і правоў чалавека Расія ў дамовы пра АДКБ і АЭП не ўключае. Высокія госці з ЕС і ЗША сустракаюцца ў часе сваіх візітаў з апазіцыяй і праваабаронцамі. Лаўроў — нічога падобнага. Казулін спадзяваўся на Расію, але з турмы яго выцягваў Захад. Розніца ёсць і ў метадах Захаду і Расіі ў Беларусі, і ў мэтах. Нельга прыцягваць Расію ў якасці арбітра ўнутрыпалітычных пытанняў. Нешта падобнае здарылася ў XVIII ст.Спачатку Сапегі, пасля Радзівілы і Панятоўскі звярталіся па дапамогу Расіі для вырашэння ўласных задач.
Некаторыя з ім былі прасцячкамі, іншыя — прахадзімцамі. У часе Аранжавай рэвалюцыі Кучма і Януковіч не пусцілі ў якасці арбітра Расію. Хоць гэта каштавала ім улады. Паліттэхнолагі Някляева выдатна скарысталі нацыянальны стэрэатып: «калі гаворыць Дзейнасць «Гавары праўду» на гэтых выбарах, Падзяліцца навіной:
Андрэй Дынько Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Дынько адказвае Аляксандру Фядуту. Працяг палемікі.
|
|