Жанчыну, што крычала «Лукаш – мой бацька!», адправілі на лячэнне
15.12.2010 09:49
—
Разное
|
Два дні жыхарка Баранавічаў хадзіла па пад"ездзе свайго дзевяціпавярховага дома і запытвала ў суседзяў, ці ведаюць яны, што яе «бацька» – «Лукаш». На яе неадэкватныя паводзіны жыхары дзевяціпавярховага дома звярнулі ўвагу ў нядзелю. Жанчына басанож хадзіла па лесвічных пляцоўках і заклікала суседзяў: «Купляйце беларускае!». Але на гэтым суседзяў яна ў супакоі не пакідала. Многія былі пастаўленыя ў тупік пытаннем «а вы ведаеце, што мой бацька – Лукаш?!». У панядзелак стан жанчыны, падобна, яшчэ пагоршаў: суседзі чулі яе выццё на лесвічных пляцоўках. У ноч з панядзелка на аўторак хворую, якая пражывала з мужам, шпіталізавалі. Для гэтага супрацоўнікам «хуткай дапамогі» прыйшлося прыкласці масу высілкаў – калі жанчыну заводзілі ў ліфт, яна аказвала люты супраціў. Па стане на 13 снежня дадому хворая не вярнулася. Паводле словаў суседзяў, любімым баўленнем часу жанчыны быў прагляд тэлевізара. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторыя адбылася ў Баранавічах па вуліцы Наканечнікава. |
|