Капсула на гадзіну
12.01.2011 00:00
—
Разное
|
Учора на чыгуначным вакзале ў Шанхаі адкрыўся першы ў краіне «капсульны» гатэль. Ён займае плошчу ў 300 кв. метраў і абсталяваны японскай капсульнай сістэмай. 68 аднамясцовых капсул (кожная ўдоўжкі 2,2 метра і 1,1 метра ўвышкі і ўшыркі) забяспечаныя індывідуальнымі электрычнымі разеткамі, гадзіннікам, мясцовым асвятленнем, тэлевізарам і бесправадным доступам у інтэрнэт. У гатэлі ёсць пральня, ванны пакой, пакоі для курцоў і прыёму гасцей. Базавы тарыф на пражыванне ў такім «нумары» — 28 юаняў ($4,22) за гадзіну + 4 юані за кожную дадатковую гадзіну. Нумар можна зняць і на 10 гадзін — за 68 юаняў, і на суткі — за 88 юаняў. Цікава, што, як і большасць «капсульных» гатэляў у Японіі, шанхайскі прызначаны толькі для мужчын (дзяўчына на фота ўнізе не лічыцца, гэта журналістка на прэзентацыі). Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на чыгуначным вакзале ў Шанхаі адкрыўся першы ў краіне «капсульны» гатэль. Ён займае плошчу ў 300 кв. метраў і абсталяваны японскай капсульнай сістэмай. 68...
|
|