Таццяна Севярынец: «Беларусь ператворана ў паліцэйскую дзяржаву»
14.01.2011 00:00
—
Разное
|
Таццяна Севярынец, маці палітвязня Паўла Севярынца, звярнулася да незалежных сродкаў масавай інфармацыі з просьбай распаўсюдзіць падрыхтаваны для выступу ў польскім парламенце ў Варшаве тэкст прамовы пра сітуацыю ў Беларусі. Нагадаем, увечары 12 студзеня спецслужбы адабралі ў Таццяны Севярынец пашпарт, каб перашкодзіць ейнай паездке ў Варшаву. «Паважанае спадарства! Ужо 16 гадоў, як Беларусь ператворана ў паліцэйскую дзяржаву з дыктатарскім рэжымам. Ні адзін з нас ні ў чым ня можа быць упэўнены. Да кожнага з нас у кожную хвіліну могуць прыйсці з ператрусам ці позвай на допыт, схапіць на вуліцы і закінуць у аўтазак, нягледзячы ні на стан здароўя, ні на асабістыя планы, ні на дзяцей, ні на ўзрост. Менавіта такім чынам мой сын, Севярынец Павал Канстанцінавіч, у ноч на Лісты ні да іх, ні ад іх не даходзяць, адвакаты не маюць магчымасці з імі сустракацца, беспадстаўна абмяжоўваецца пералік прадуктаў харчавання, дазволеных для перадачаў, не дазваляюцца сустрэчы з роднымі. Падобным чынам і я была затрымана за гадзіну да адыходу цягніка ў Варшаву, дзе меркавала ўзяць удзел у паседжанні польскага Сейму з выступам аб сапраўдным становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. Заклікаю міжнародную супольнасьць зрабіць усе магчымыя захады для таго, каб сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі змянілася, і адпавядала міжнародным стандартам дэмакратычнага грамадства!» Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэкст выступу — завочнага — маці Паўла Севярынца ў польскім Сойме. |
|