Хоць і не вінаватая. 21.by

Хоць і не вінаватая

25.08.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праз час і адлегласць родныя людзі шукаюць адзін аднаго “Вялікі вам дзякуй за тое, што вы робіце для людзей”, — так пачынаецца наступны ліст. Яго даслала Валянціна Васільеўна Боршч (Манцэвіч) з Мастоў.

“Я мару адшукаць сваю сястру Ніну Васільеўну Манцэвіч, — піша Валянціна Васільеўна. — Яна нарадзілася ў лістападзе 1956 года. Наша сям’я жыла тады ў вёсцы Манькавічы Мастоўскага раёна. Калі сястрычцы было шэсць месяцаў, маці цяжка захварэла. У хуткім часе яе паралізавала. Яна была не ў стане даглядаць дзіця. Бабуля таксама была ўжо старэнькая. Вырашылі аддаць Ніну ў дом малюткі ў Гродне. Мне тады было ўсяго чатыры гады. Калі я пайшла ў школу, то пачала шукаць сястру. Але мне прыйшоў адказ, што яе ў 1957 годзе ўдачарылі. І з таго часу я нічога не ведаю пра Ніну. Мне балюча, што так сталася, хоць я і не вінаватая. Калі хто ведае гэтую гісторыю, хай паведаміць у рэдакцыю, бо два родныя чалавекі павінны ведаць адзін аднаго”.

Добра, калі ў чалавека ёсць радня, якая падтрымае і дапаможа. Ды і проста ведаць, што ты не адзін на гэтым свеце — вялікае шчасце. Спадзяёмся, што наша чытачка знойдзе з вашай дапамогай роднага чалавека.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз час і адлегласць родныя людзі шукаюць адзін аднаго “Вялікі вам дзякуй за тое, што вы робіце для людзей”, — так пачынаецца наступны ліст. Яго даслала Валянціна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика