Кніжны трыумф
08.02.2013
—
Разное
|
Сярод лепшых беларускіх выданняў – фотаальбом “Полацк. 1150” і кніга фотаздымкаў стогадовай даўніны У Мінску падвялі вынікі 52-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” 2013 года. На ўзнагароды прэтэндавалі 175 выданняў ад трыццаці аднаго беларускага выдавецтва, аднак перамаглі толькі некалькі выбраных. Лепшых вызначылі ў чатырнаццаці намінацыях. Сярод уладальнікаў “залатых фаліянтаў” — факсімільныя выданні, фотаальбомы, энцыклапедыі, дзіцячыя казкі і нават электронныя кнігі. Карэспандэнты “НГ” пазнаёміліся з пераможцамі і склалі топ-7 найбольш яркіх і цікавых кніжных навінак ад беларускіх выдаўцоў.
Факсімільнае выданне “Житие блаженной Евфросинии, игуменьи монастыря Вседержателя Святого Спаса во граде Полоцке” выдавецтва Беларускага Экзархата (намінацыя “Духоўнасць”). Выданне з’яўляецца копіяй аднаго з самых старажытных помнікаў сярэднявечнай агіяграфіі на ўсходнеславянскіх землях. І, што вельмі зручна для сучаснага чытача, суправаджаецца навуковымі каментарамі і перакладамі жыція адразу на тры мовы: рускую, беларускую і англійскую. Выданне аформлена ва ўнікальную скураную вокладку з цісненнем.
Кніга “Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі” Алеся Краўцэвіча, выдадзеная Святланай Татарнікавай (намінацыя “ЛІТ-фармат”). Нарыс з серыі “Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх” прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам і выдадзены адразу на дзвюх мовах — беларускай і англійскай. Кніга прыдатная як тым, хто навучаецца, так і ўсім аматарам гісторыі. Усе гістарычныя факты і высновы аўтара грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. І разам з тым тэкст напісаны вельмі лёгка і займальна. Кніга выдатна аформлена мастаком Iгарам Гардзiёнкам, які неаднаразова выстаўляўся ў Польшчы, Германіі, Іспаніі, Сербіі, Японіі і іншых краінах.
Кніга для дзяцей “Дзе Купала начавала. Народныя песні. Калыханкі. Прыказкі і прымаўкі” выдавецтва “Мастацкая літаратура” (намінацыя “Разам з кнігай мы расцём”). Выданне аформлена цікавымі і нестандартнымі малюнкамі таленавітай беларускай мастачкі Ганны Сілівончык. Такую кнігу сапраўды прыемна трымаць у руках, а яшчэ чытаць усёй сям’ёй. Гэта кніга для тых, хто любіць беларускі фальклор і ўсё прыгожае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод лепшых беларускіх выданняў – фотаальбом “Полацк. 1150” і кніга фотаздымкаў стогадовай даўніны
|
|