Жывіць народная творчасць. 21.by

Жывіць народная творчасць

05.06.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Імя Міколы Котава, фалькларыста і балетмайстра, добра вядомае ў нашай краіне. Амаль пяць дзесяцігоддзяў ён шчыруе на ніве народнага мастацтва. Дастаткова толькі прыгадаць легендарны танцавальны калектыў “Прыпяць”, створаны ім пры Тураўскім гарадскім Доме  культуры.  І зараз ён не спачывае на лаўрах, а актыўна выступае ў розных кутках нашай Беларусі, выкладае, вядзе даследчую работу і  прапагандуе нашы народныя скарбы. Літаральна днямі выйшла з друку новая кніга Міколы Конанавіча “Ад Вялікадня да Калядаў”. Сцэнарыі народных гульняў, карагодаў, танцаў, безумоўна, дапамогуць нам у працы. Акрамя  вядомых абрадаў, такіх як “Дажынкі”, у кнізе ёсць аберагальны і прысвечаны провадам у армію, а таксама два сцэнарыі беларускага вяселля. Кожны, хто прачытае яе, зможа больш глыбока адчуць і зразумець беларускі фальклор і знойдзе для сябе цікавыя і карысныя звесткі.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Імя Міколы Котава, фалькларыста і балетмайстра, добра вядомае ў нашай краіне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика