У фармаце FM. 21.by

У фармаце FM

28.08.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўная радыёстанцыя краіны ў новым сезоне стане больш інтэрактыўнай і мабільнай

З 1 верасня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пераходзіць на паўнавартаснае кругласутачнае FM-вяшчанне. Разам з формай зменіцца і змест. Чаго менавіта чакаць нам ад галоўнай радыёстанцыі краіны ў новым сезоне, даведалася карэспандэнт “НГ”.

— Мы рыхтуемся да прынцыпова новага для нас пераходу на працу ў  FM у сувязі са скарачэннем праваднога вяшчання, — расказвае галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Антон Васюкевіч. — Перабудоўваем эфір, адаптуючы яго да максімальна шырокай слухацкай аўдыторыі. Гэта будуць людзі, якія слухаюць радыё не толькі дома, але ў аўтамабілях па дарозе на працу ці ў мабільных тэлефонах, гуляючы па горадзе. Змены датычацца і праектаў, і музычнага вяшчання, і прынцыпаў вёрсткі перадач.

Сярод “навінак” радыёстанцыі — аналітычная перадача на гістарычную тэматыку “Гістарычны ракурс”, дыскусійная перадача пра актуальныя праблемы беларускай культуры і мастацтва “Арт-салон”, пазнавальная перадача аб сучасных формах беларускіх музычных традыцый “Этнафорум”, перадача з “жывым” выкананнем музычных твораў у вялікай студыі Дома радыё “Імправізацыя”, інтэрактыўная перадача, арыентаваная на FM-аўдыторыю, аўтааматараў і слухачоў мабільнага радыё “Бонус”. Усяго ў сетцы вяшчання радыёстанцыі семдзесят пяць праграм уласнай вытворчасці. Каля паловы з іх абноўлены і ўдасканалены з улікам новага фармату канала.

— Спрабуем зрабіць канал яшчэ больш дынамічным і цікавым, — тлумачыць Антон Барысавіч. — Насычаем эфір інтэрактыўнымі перадачамі, у якіх слухачы змогуць не толькі павіншаваць адзін аднаго, але і прыняць удзел у абмеркаванні цікавых тэм, надзённых  жыццёвых праблем, падзяліцца ўласнымі думкамі і меркаваннямі.

Адбыліся адпаведныя змены і ў сетцы вяшчання.

— Перадачы зараз размяшчаюцца па-іншаму, выбудоўваецца адзіная драматургічная лінія эфіру, — расказвае Антон Васюкевіч.

Напрыклад, у эфірнай лінейцы 21.00—22.00 уведзены дадатковыя выпускі праграмы “Тэатр Беларускага радыё”, што дасць магчымасць больш шырока выкарыстоўваць фондавыя матэрыялы, а таксама арганізоўваць тэматычныя акцыі, прысвечаныя творчасці выбітных беларускіх пісьменнікаў, драматургаў, артыстаў, рэжысёраў і кампазітараў.

Удасканаліцца і музычнае вяшчанне. У новым сезоне  Першы нацыянальны канал Беларускага радыё плануе поўнасцю перайсці на фармат музычнага праграмавання Oldie based Soft AC. Музычная палітыка канала па-ранейшаму будзе грунтавацца на прапагандзе творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў. Разам з тым у канцэртных праграмах пад рубрыкай “Музыка на ўсе часы” таксама будуць гучаць савецкія і замежныя рэтракампазіцыі.

Слухаць Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сёння можна ў любым куточку краіны — у лічбавым фармаце, па правадной сетцы, у рэжыме рэальнага часу на www.radio1.tvr.by і ў FM.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўная радыёстанцыя краіны ў новым сезоне стане больш інтэрактыўнай і мабільнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика