Свята слова і кнігі. 21.by

Свята слова і кнігі

31.08.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Унікальнае выданне Баркулабаўскага летапісу прэзентуюць у Быхаве

Прэзентацыя кнігі стане, бадай,  галоўнай падзеяй XX Дня беларускага пісьменства. Помнік беларускай гісторыка-мемуарнай літаратуры пачатку XVII стагоддзя, які быў складзены ў мястэчку Баркулабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, будзе ўпершыню прадстаўлены шырокай публіцы. Арыгінал летапісу, які захаваўся ў адзінкавым экзэмпляры, сёння знаходзіцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Супрацоўнікі выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” вырашылі зрабіць шчодры падарунак да юбілейнага Дня беларускага пісьменства, падрыхтаваўшы факсімільнае выданне летапісу, а таксама  пераклад арыгінала з каментарыямі даследчыкаў для разумення сучасным чытачом. Кніга ў двух тамах будзе прэзентавана заўтра ў Быхаўскім раённым цэнтры культуры.

Падчас свята адбудзецца таксама ўрачыстае адкрыццё скульптуры, прысвечанай Баркулабаўскаму летапісу. Госці свята стануць удзельнікамі адкрыцця барэльефа ў памяць вядомага беларускага журналіста Барыса Стральцова, кампазіцыі “Сустрэча”, Алеі  гарадоў — сталіц беларускага пісьменства папярэдніх гадоў. У праграме свята таксама фестываль кнігі і прэсы, святочная лінейка, прысвечаная Дню ведаў, сустрэчы з літаратарамі, выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў, прэзентацыя гімна беларускаму пісьменству, канцэрт званароў і акадэмічных хароў, тэатральныя экспазіцыі, грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”, навукова-практычная канферэнцыя “Быхаўскія чытанні”, міжнародны круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, прэзентацыі кніг і перыядычных выданняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унікальнае выданне Баркулабаўскага летапісу прэзентуюць у Быхаве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика