Дзіва года — асалода!
11.09.2013
—
Разное
|
Пачатак восені ў Івянцы падсаладзіў Цукеркавы фэст Паводле задумы, якая ўдала рэалізуецца ўжо чацвёрты год, свята ласункаў не проста вялікая дэгустацыя, але імпрэза з багатым гістарычным пластам. Усё ў афармленні салодкага кірмашу этнічнае: і кухарства, і рамёствы, і музыка-спевы, і гульні. Арганізатарамі фэсту выступілі Івянецкі музей традыцыйнай культуры і кандытарская кампанія “Іўкон”. Аматары слодычаў пакаштавалі і атрымалі ў падарунак тону цукерак! Месца сустрэчы — плошча Свабоды, а потым — шэсце да сядзібы пана Пятра Дарагунцава, уладара гэтых зямель з 1902 па 1939 год. Падчас цукеркавага святкавання сапраўдны гаспадар тут — князь літоўскі Вітаўт (з XIV стагоддзя Івянец вядомы як ягонае паселішча). Персанажы княжацка-шляхецкіх дзеяў паўсталі перад гледачамі ў рэканструкцыі анімацыйнага тэатра “Майстэрня ўражанняў”. Гасцям фэсту пашчасціла з надвор’ем: яно, забыўшыся на восень, з раніцы зайграла па-летняму. Акрамя “смакавання-ласавання” ў праграме Цукеркавага фэсту было яшчэ шмат цікавага: на кірмаш завітаў пушчавік — жыхар Налібоцкіх лясоў, а атмасферу мінулага стваралі сярэдневяковыя замалёўкі ў выкананні клуба гістарычнага танца “Версаль”, вандроўнага тэатрыка “Гістрыён” і конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора”. Пад заслону свята адбыліся фаер-шоу і этнадыскатэка. Аўтар і сцэнарыст фестывалю, вядучы спецыяліст па этнаграфіі кампаніі “Іўкон” Антаніна Хатэнка чырвонай ніткай правяла ідэю “салодкага” пагружэння ў гісторыю праз усё мерапрыемства: — Мы адчуваем, што людзям гэта патрэбна. І ёсць такая патрэба менавіта ў мяне: яшчэ ў савецкі час цікавілася этнічнымі матывамі, а “цукеркавая” тэма ўдала спалучылася з ідэяй стварыць культурны форум. Рабіць прагнозы пакуль рана, але было б цудоўна, каб традыцыя нашых сустрэч працягвалася і далей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак восені ў Івянцы падсаладзіў Цукеркавы фэст
|
|