Што святкаваць на гэтым тыдні?
03.10.2013
—
Разное
|
4 кастрычніка. 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Майзлера (1923 – 1977), беларускага ваеннага дырыжора, педагога, заслужанага артыста Беларусі. *** Сусветны дзень абароны жывёл. *** 6 кастрычніка. Дзень настаўніка. Дзень архівіста. *** 105 гадоў з дня нараджэння Алеся Мілюця (Аляксандра Макаравіча, 1908 – 1944), беларускага паэта. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў два класы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. У 1944 годзе пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ва Усходняй Прусіі. Друкаваўся з 1928 года ў заходнебеларускіх левых і рэвалюцыйных газетах і часопісах. Асноўныя матывы творчасці – пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці (“Бярозы”), заклік да грамадзянскай актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення (“Мой ідэал”, “Покліч”), апяванне хараства роднага краю (“Вясною”). Асобныя вершы змешчаныя ў калектыўных зборніках “Мы іх не забудзем” (1949), “Сцягі і паходні” (1965), “Крывёю сэрца” (1967), “Ростані волі” (1990). *** 70 гадоў з дня нараджэння Валянціна Дудкевіча (1943), беларускага танцоўшчыка, харэографа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. *** 7 кастрычніка. 225 гадоў з дня нараджэння Івана Насовіча (1788 – 1877), беларускага мовазнаўца, лексікографа, фалькларыста і этнографа. *** 70 гадоў з дня нараджэння Яўгена Шыпілы (1943 – 1999), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі. Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА. Фота www.uzdanews.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 кастрычніка. 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Майзлера (1923 – 1977), беларускага ваеннага дырыжора, педагога, заслужанага артыста Беларусі.
|
|