Дзяды, 100 год фізіку Мікалая Сіраты і іншыя. 21.by

Дзяды, 100 год фізіку Мікалая Сіраты і іншыя

31.10.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Падзеі гэтага тыдня. 1 лістапада. 145 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Даўгялы (1868 – 1942), беларускага гісторыка, архівіста, археографа. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. Быў членам і старшынёй Віленскай археаграфічнай камісіі. Аўтар прац па гісторыі гарадоў і замкаў Беларусі, прымаў удзел у выдані зборнікаў гістарычных дакументаў. Стаў ахвярай рэпрэсій 1930-х гадоў.
***
140 гадоў з дня нараджэння Івана Замоціна (1873 – 1942), беларускага і рускага літаратуразнаўца. З 1922 года – прафесар БДУ, потым Мінскага педінстытута. Адначасова працаваў у Інбелкульце, Акадэміі навук. Даследаваў гісторыю і тэорыю беларускай літаратуры. Стаў ахвярай рэпрэсій 1930-х гадоў.
***
80 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка (1933 – 2001), беларускага пісьменніка. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Мележа (раман “Чужая бацькаўшчына).
***
1-2 лістапада. 65 гадоў назад (1948) у Мінску праходзіла 1-я Беларуская рэспубліканская канферэнцыя прафесійных саюзаў. Абранне Беларускага рэспубліканскага савета прафесійных саюзаў (Белсавпрафа).
***
2 лістапада. Дзень памяці.
***
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сіраты (1913 – 2006), вучонага-фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі.
***
3 лістапада. 75 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Зубковай (1938), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі.
***
90 гадоў таму (1923) у Мінску адкрылася першая на Беларусі працоўная ашчадная каса.
***
5 лістапада. 55 гадоў з часу выпуску (1958) Беларускім аўтазаводам у Жодзіна першых аўтасамазвалаў.
***
6 лістапада. 110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Красільнікава (1903 – 1951), беларускага графіка. Працаваў у сатырычнай і кніжнай графіцы. У 1943 годзе супрацоўнічаў у беларускім  сатырычным выданні “Раздавім фашысцкую гадзіну”, з 1945 года – у часопісе “Вожык”.
***
7 лістапада. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
***
80 гадоў з дня адкрыцця (1933) у Мінску Дома ўрада.

Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота www.liveinternet.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика