Сувязь пакаленняў
03.05.2014
—
Разное
|
Рэспубліканская патрыятычная акцыя БРСМ «Дзякуй за Перамогу!», прысвечаная 70-годдзю Перамогі, пачынаецца сёння ў цэнтры сталіцы. У гэты дзень маладыя людзі ўручаць ветэранам чырвона-зялёныя стужачкі са значкамі «Дзякуй за Перамогу!», павіншуюць з надыходзячым святам і ўскладуць вянкі і кветкі да Вечнага агню. Як расказалі ў БРСМ, чырвоная зорка з надпісам «Дзякуй за Перамогу!» стала сімвалам патрыятычнага праекта, які працягнецца да 11 мая, і адлюстроўвае сувязь пакалення герояў Перамогі з цяперашнім пакаленнем маладых беларусаў. У знак падзякі і павагі ўдзельнікі акцыі ўпрыгожаць дзверы хат і кватэр ветэранаў Вялікай Айчыннай, акажуць ім пасільную дапамогу ў хатніх справах. Таксама пройдуць вахты памяці, мітынгі, творчыя фестывалі, конкурсы патрыятычнай песні, форумы моладзі, канцэрты, сустрэчы юных грамадзян з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Яркім мерапрыемствам стане праект «Героі Перамогі!», які праводзіцца па ініцыятыве актывістаў пярвічнай арганізацыі БРСМ факультэтаў гістарычнага і журналістыкі БДУ пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску сёння пачынаецца акцыя БРСМ «Дзякуй за Перамогу!»
|
|