На Гомельшчыне рыбак загінуў ад удару токам. 21.by

На Гомельшчыне рыбак загінуў ад удару токам

25.04.2016 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На Гомельшчыне мужчына, які выправіўся на рыбалку, загінуў ад удару токам, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу "Белэнерга".

Здарэнне адбылося ў нядзелю, 24 красавіка, каля лініі 110 кВ на насыпе паміж двума азёрамі ў Гомельскай вобласці. Як мяркуецца, рыбак трапіў пад напружанне, калі закідаў вуды. Побач з целам знайшлі фрагменты аплаўленага і абгарэлага вугляпластыкавага вудзільна.

Энергетыкі нагадваюць, што ў ахоўных зонах ЛЭП забараняецца ўсялякая рыбалка, бо гэта пагражае ударам электратокам. "Небяспека палягае ў тым, што ў распараджэнні рыбакоў — самы разнастайны асартымент прыладаў, у тым ліку вудзільна даўжынёй ад 4 да 12 м з токаправоднымі часткамі. Гэтага можа быць больш чым дастаткова, каб пацярпець ад напружання. Небяспека электрычнасці ў тым, што для паражэння токам часам не патрабуецца прамога кантакту з токаводнымі часткамі электраабсталявання — дастаткова наблізіцца да іх на недапушчальную адлегласць", — тлумачаць у "Белэнерга".

Дарэчы, небяспечныя месцы пазначаюцца папераджальнымі таблічкамі з надпісам "Рыбалка забароненая!".

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гомельшчыне мужчына, які выправіўся на рыбалку, загінуў ад удару токам, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу "Белэнерга". Здарэнне адбылося ў нядзелю, 24...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика