Абнаўленне антывіруса ледзь не забіла чалавека падчас аперацыі на сэрцы. 21.by

Абнаўленне антывіруса ледзь не забіла чалавека падчас аперацыі на сэрцы

06.05.2016 19:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Абнаўленне антывіруса ледзь не забіла чалавека падчас хірургічнай аперацыі на сэрцы — важнае праграмнае забеспячэнне спыніла працу. Здарэнне адбылося ў ЗША яшчэ ў лютым, але пра яго стала вядома толькі цяпер, піша 42.tut.by.

Адзначаецца, што з-за абнаўлення антывіруса праблема ўзнікла з комплексам Merge Hemo, які выракарыстоўваецца для кантроля працэдуры катэтэрызацыі сэрца. Раптоўна экран камп'ютара стаў чорным. На працягу пяці хвілін медыкі спрабавалі яго запусціць, каб працягнуць аперацыю. Пацыент у гэты час быў пад наркозам.

Было праведзена расследаванне здарэння і высветлілася, што прычынай збою стала праграма-антывірус. Чалавек, які ўсталяваў яе на камп'ютары, запланаваў поўнае сканаванне штогадзіну, што і адбылося падчас аперацыі. У выніку медыкі здолелі перагрузіць камп'ютар і паспяхова завяршыць аперацыю. На стан яго здароўя здарэнне не паўплывала.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Абнаўленне антывіруса ледзь не забіла чалавека падчас хірургічнай аперацыі на сэрцы — важнае праграмнае забеспячэнне спыніла працу. Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика