У Гомелі будаўнічы кран зваліўся на чыгунку, рух цягнікоў паралізаваны (фота). 21.by

У Гомелі будаўнічы кран зваліўся на чыгунку, рух цягнікоў паралізаваны (фота)

19.05.2016 17:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фото — gomel.today

Страла будаўнічага крана ў Гомелі звалілся на чыгуначныя шляхі. Гэта паралізавала рух як мясцовых цягнікоў, так і міжнародных, інфармуе БелаПАН.

Звесткі пра здарэнне з'явіліся спярша ў сацсетках. Паводле іх, аварыя адбылася 19 траўня, калі кітайскія рабочыя разбіралі сценку на ЦЭЦ перад мостам праз раку Сож. Па мосце ідуць мясцовыя цягніка, а таксама міжнародныя — ва Украіну. "Укантакце" супольнасць "Беларуская чыгунка" паведаміла: "У бок Навабеліцкай станцыі шляхі цалкам перакрытыя. З Гомеля ўсе цягнікі ў бок Навабеліцкай адмененыя. З боку Навабеліцкай пайшоў аднаўленчы кран. Там яшчэ і лініі электраперадачы парвала, і слупы паваліла".

У Гомельскім абласным упраўленні МНС інфармацыю пра здарэнне пацвердзілі. Па звестках ратавальнікаў, здарэнне адбылося ў 12.51. Месца здарэння было ачэпленае. Цягнікі накіравалі ў абыход Гомеля. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых пры здарэнні няма. Кранаўшчыка агледзелі медыкі, яго стан ўдакладняецца.

Спецыялісты высвятляюць прычыны падзення стралы крана. Рыхтуецца пляцоўка для падымання крана і вызвалення чыгуначных шляхоў.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фото — gomel.today Страла будаўнічага крана ў Гомелі звалілся на чыгуначныя шляхі. Гэта паралізавала рух як мясцовых цягнікоў, так і міжнародных, інфармуе БелаПАН....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика