Жанчыну, за якую падчас затрымання заступіліся мінчукі, сёння судзілі. 21.by

Жанчыну, за якую падчас затрымання заступіліся мінчукі, сёння судзілі

13.06.2016 19:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з сацсетак.

Мінская міліцыя пракаментавала здарэнне, якое адбылося ў суботу ў мікрараёне Каменная Горка. На відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, можна пабачыць, як міліцыянеры затрымалі жанчыну, запхнулі яе ў аўтамабіль і начапілі кайданкі. Людзі пачалі за яе заступацца. Сведкі казалі, што жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення, яна выйшла з рэстарана і чакала таксоўку. У гэты момант і з'явіліся праваахоўнікі, якія чамусьці яе вырашылі затрымаць.

З інфармацыі прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама вынікае, што насамрэч увечары 11 чэрвеня каля гандлёвага цэнтра па вуліцы Глебкі былі затрыманыя дзве жанчыны. Міліцыю выклікалі прадстаўнікі службы бяспекі крамы. Паводле іх слоў, жанчыны сядзелі на тратуары каля ўваходу ў краму, крычалі, нецэнзурна лаяліся і, верагодна, былі ў стане алкагольнага ап'янення. Міліцыянер зрабіў заўвагу, але невядомыя яе праігнаравалі. Тады на месца прыехаў нарад Фрунзенскага аддзела Дэпартамента аховы. Міліцыянеры затрымалі жанчын (1977 і 1983 гадоў нараджэння), на адну з іх "былі вымушаныя" начапіць кайданкі.

Адзначаецца, што разбіральніцтва праходзіла ў Фрунзенскім РУУС. У адносінах адной жанчыны склалі пратакол за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення (ч. 3 арт. 17.3 КоАП), у адносінах другой — за "дробнае хуліганства" (арт. 17.1 КоАП) і "непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў" (арт. 23.4 КоАП). Пасля гэтага іх адпусцілі. Але перад гэтым затрыманыя прайшлі медасведчанне — абедзьве былі ў стане алкагольнага ап'янення, канцэнтрацыя пароў этылавага спірту складала 1,9 і 1,02 праміле адпаведна.

Суды прайшлі 13 чэрвеня. Спачатку за непадпарадкаванне патрабаванню міліцыянера адна з жанчын была аштрафаваная на тры базавыя велічыні — 630 тысяч рублёў. Пасля яе ж суд Фрунзенскага раёна аштрафаваў за "дробнае хуліганства" на дзве базавыя велічыні — на 420 тысяч рублёў. Іншую жанчыну за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення пакаралі штрафам у памеры 210 тысяч рублёў. Прэс-служба мінскай міліцыі падкрэслівае, што парушальніцы сваю віну цалкам прызналі і раскаяліся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з сацсетак. Мінская міліцыя пракаментавала здарэнне, якое адбылося ў суботу ў мікрараёне Каменная Горка. На відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, можна пабачыць,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика