19-гадовай мінчанцы пагражае турма за п’яныя танцы на капоце таксоўкі
15.06.2016 13:30
—
Разное
|
![]() 19-гадовай мінчанцы пагражае да трох гадоў зняволення за танцы на капоце таксоўкі ля начнога клуба. Як паведамляе са спасылкай на прэс-службу Цэнтральнага РУУС сталіцы, дзяўчыну затрымалі позна ўвечары ля адной з установаў Мінска. Нецвярозая грамадзянка залезла на капот прыпаркаванай ля клуба таксоўкі і пачала па ім скакаць. На капоце з’явіліся ўмяціны — тады танцорка перабралася на дах машыны, адкуль яе знялі відавочцы і перадалі выкліканай міліцыі. Дзеянні дзяўчыны расцанілі паводле ч.1 арт. 339 “Хуліганства” Крымінальнага кодэксу. Перад самым інцыдэнтам парушальніца была ў гасцях са сваёй сяброўкай, дзе і выпіла алкаголь. Яна нідзе не вучыцца і не працуе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19-гадовай мінчанцы пагражае да трох гадоў зняволення за танцы на капоце таксоўкі ля начнога клуба. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Цэнтральнага...
|
|