Новая версія гібелі 11-гадовай дзяўчынкі ў Гомельскім раёне. 21.by

Новая версія гібелі 11-гадовай дзяўчынкі ў Гомельскім раёне

28.06.2016 14:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

З'явілася новая версія гібелі 11-гадовай дзяўчынкі ў вёсцы Бальшавік у Гомельскім раёне. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, удзень 27 чэрвеня дзве школьніцы-аднагодкі хацелі астудзіцца ў пажарным катлаване з вадой, але ўгразлі ў глейкім дне і не змаглі самастойна з яго выбрацца. Адну з дзяўчынак з вады выцягнуў 17-гадовы хлопец, а вось другую выратаваць не ўдалося.

Як інфармавала Еўрарадыё, учора "Гомельская праўда" напісала пра іншую версію. Нібыта, дзяўчынкі, пабачыўшы статак кароў і быкоў (а быкі да таго ж біліся паміж сабой), спалохаліся і кінуліся ў ваду. У паведамленні Следчага камітэта, пра гэтую версію трагічнага здарэння зусім няма згадкі.

Праверку па факце гібелі 11-гадовай дзяўчынкі праводзіць Гомельскі раённы аддзел Следчага камітэта. Ужо агледжанае месца здарэння, апытаныя сведкі, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by З'явілася новая версія гібелі 11-гадовай дзяўчынкі ў вёсцы Бальшавік у Гомельскім раёне. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика