У Кіеве развітваюцца з журналістам Паўлам Шараметам (жывая трансляцыя)
22.07.2016 12:18
—
Разное
|
![]() У Кіеве адбываецца жалобная цырымонія развітання з журналістам Паўлам Шараметам, які быў забіты раніцай 20 ліпеня. Развітанне праходзіць ва “Украінскім доме” на Хрэшчаціку, 2. Цырымонія пачалася ў 11.00 і завяршыцца ў 14.00, перадае Як паведамлялася раней, пасля развітання ў Кіеве цела Паўла Шарамета даставяць самалётам у Мінск. 23 ліпеня з 11.00 да 14.00 па ім адслужаць паніхіду ў Храме ўсіх святых па вуліцы Каліноўскага, 121. Журналіст будзе пахаваны на Паўночных могілках побач з бацькам. Пахаванне пачнецца ў 14.30. Тым часам БАЖ арганізуе збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета: гэта адбываецца ў пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Мінск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98. Павел Шарамет загінуў у выніку выбуху — бомбу падклалі пад сядзенне машыны, за рулём якой журналіст знаходзіўся. Імаверна, выбуховае прыстасаванне запусцілі дыстанцыйна. Украінскія праваахоўнікі разглядаюць шэсць асноўных версіяў забойства, сярод якіх звядзенне асабістых рахункаў і “расійскі след”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кіеве адбываецца жалобная цырымонія развітання з журналістам Паўлам Шараметам, які быў забіты раніцай 20 ліпеня. Развітанне праходзіць ва “Украінскім доме” на...
|
|