МЗС: Беларусы не пацярпелі падчас нападу ў Мюнхене
23.07.2016 17:00
—
Разное
|
![]() Фота: REUTERS Беларусы не пацярпелі падчас нападу на гандлёвы цэнтр у Мюнхене. Пра гэта Міністэрства замежных справаў “Паводле інфармацыі паліцыі Мюнхена на дадзены момант, сярод загінулых і пацярпелых у выніку падзеяў 22.07 грамадзян Беларусі няма”, — сказала ў паведамленні МЗС. Раней прэс-служба ведамства распаўсюдзіла інфармацыю, што супрацоўнікі генеральнага консульства Беларусі ў Мюнхене дзяжураць на працоўных месцах і падтрымліваюць сувязь з мясцовымі ўладамі. Беларусы, чые сваякі і блізкія знаходзяцца ў Мюнхене і не выходзяць на сувязь, могуць паведаміць пра гэта ў генконсульства для дадатковай праверкі. Тэлефон у Мюнхене: 089 / 649 570 319 (312); мабільны: + 491 769 879 31 75 Напад на гандлёвы цэнтр “Алімпія” ў Мюнхене здарыўся ў другой палове дня 22 ліпеня: 18-гадовы выхадзец з Ірану раптам адкрыў стральбу па мінаках. У выніку здарэння 10 чалавек загінулі, яшчэ прынамсі 16 параненыя, трое з якіх у крытычным стане. Цела нападніка знайшлі ў кіламетры ад месца здарэння: невядома, ці ён загінуў ад куляў паліцыянтаў, ці сам застрэліўся. Матывы яго ўчынку высвятляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: REUTERS Беларусы не пацярпелі падчас нападу на гандлёвы цэнтр у Мюнхене. Пра гэта Міністэрства замежных справаў паведаміла ў сваім Твітары. “Паводле...
|
|