У Мінску пахавалі Паўла Шарамета (фотарэпартаж). 21.by

У Мінску пахавалі Паўла Шарамета (фотарэпартаж)

23.07.2016 17:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Мінску пахавалі журналіста Паўла Шарамета. Пахаванню папярэднічала цырымонія развітання, якая адбылася ў Храме Усіх святых — сюды прыйшло каля тысячы чалавек. Гэта былі сябры, калегі загінулага журналіста, а таксама палітычныя і грамадскія дзеячы з Беларусі, Расіі і Украіны. На развітанне прыходзілі і замежныя дыпламаты. Сярод вянкоў быў вянок ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Пасля завяршэння цырымоніі натоўп праводзіў труну з целам журналіста гучнымі і працяглымі апладысментамі. Пахаванне прайшло на Усходніх могілках.

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня ў цэнтры Кіева — аўтамабіль, у якім ён ехаў, быў узарваны. Паводле следства, асноўным матывам гэтага забойства была прафесійная дзейнасць журналіста.

Шарамет нарадзіўся і вырас у Беларусі, тут пачынаў сваю журналісцкую кар’еру — быў адным са стваральнікаў “Белорусской деловой газеты”, працаваў у карпункце расійскага тэлеканала ОРТ у Мінску. У 1997 годзе быў асуджаны беларускімі ўладамі за падрыхтоўку рэпартажа з беларуска-літоўскай мяжы, у якой паказаў, што яна фактычна не ахоўваецца, што вылікала вялікі скандал.

Пазней перабраўся ў Маскву і атрымаў расійскае грамадзянства, з-за чаго быў пазбаўлены беларускага пашпарту. У апошнія пяць гадоў жыў і працаваў у Кіеве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску пахавалі журналіста Паўла Шарамета. Пахаванню папярэднічала цырымонія развітання, якая адбылася ў Храме Усіх святых — сюды прыйшло каля тысячы чалавек....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика