Хлопец з ГЦ “Еўропа” пройдзе псіхолага-псіхіятрычную экспертызу
09.10.2016 18:02
—
Разное
|
Фота: скрыншот з відэа, якое вывучае Следчы камітэт Забойца з гандлёвага цэнтру “Еўропа”, ад рук якога загінула 43-гадовая жанчына, пройдзе стацыянарную комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Як паведамляе прэс-служба Вядома, што хлопец, якому яшчэ не споўнілася 18 гадоў, вучыцца ў адной з ВНУ. 8 кастрычніка каля 17.30 ён прыйшоў у гандлёвы цэнтр і напаў з уключанай бензапілой на прадаўца адной з крамаў. Жанчына загінула на месцы ад атрыманага ранення. Затым ён з сякерай кінуўся на іншую жанчыну. Тая атрымала раненні, але выжыла і знаходзіцца ў лякарні. Праца па крымінальнай справе працягваецца ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Усіх сведкаў здарэння просяць звязацца са Следчым камітэтам па тэлефоне 8 (017) 389 50 02 для вызначэння ўсіх абставінаў інцыдэнту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: скрыншот з відэа, якое вывучае Следчы камітэт Забойца з гандлёвага цэнтру “Еўропа”, ад рук якога загінула 43-гадовая жанчына, пройдзе стацыянарную...
|
|