Расійскі тэлеканал апублікаваў міліцэйскае фота меркаванага забойцы з "Еўропы". 21.by

Расійскі тэлеканал апублікаваў міліцэйскае фота меркаванага забойцы з "Еўропы"

10.10.2016 19:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Расійскі тэлеканал "РЕН ТВ" апублікаваў фота, на якім міліцыянты здымаюць адбіткі пальцаў у доўгавалосага юнака. Па звестках расійскіх журналістаў, гэта і ёсць той самы Уладзіслаў, затрыманы ў гандлёвым цэнтры "Еўропа" у Мінску пасля ўчыненага там нападу.

Малады чалавек на здымку абсалютна не нагадвае забойцу. У яго спакойны твар, ён прыстойна апрануты. Крыві на адзенні не бачна.

Нагадаем, увечары 8 кастрычніка 17-гадовы хлопец з бензапілой і тапаром прыйшоў у гандлёвы цэнтр "Еўропа". Там ён забіў адну жанчыну — прадавачку адной з крамаў — і параніў яшчэ дзвюх. Пасля яго затрымалі наведнікі і гаспадары крамаў, што працуюць у гандлёвым цэнтры.

У міліцыі хлопец распавёў, хто "хацеў парубаць" як мага больш людзей, а таксама пра тое, што планаваў учыніць аналагічны напад ва ўніверсітэце МІТСО, дзе вучыўся. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійскі тэлеканал "РЕН ТВ" апублікаваў фота, на якім міліцыянты здымаюць адбіткі пальцаў у доўгавалосага юнака. Па звестках расійскіх журналістаў, гэта і ёсць той...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика