Злодзея знайшлі, дзякуючы ўстаўной сківіцы, якую ён выпадкова пакінуў (фота). 21.by

Злодзея знайшлі, дзякуючы ўстаўной сківіцы, якую ён выпадкова пакінуў (фота)

17.10.2016 12:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd-mo.gov.by

У Старадарожскім раёне міліцыя затрымала мужчыну, якога падазраюць у серыі крадзяжоў, здзейсненых у вёсцы Старыя Дарогі. У мясцовых жыхароў з дамоў знікала дарагая бытавая тэхніка, будаўнічы электраінструмент. Праваахоўнікі звярнулі ўвагу на той факт, што злодзей часам забывае на месцах крадзяжоў свае рэчы. На яго след навяла частка ўстаўной сківіцы, якую знайшлі міліцыянеры. Высветлілася, што мужчына зайшоў на кухню чужога дома і паабедаў знойдзенымі там прадуктамі. У іншым выпадку ён пакінуў куртку.

Як паведаміў прэс-службе УУС Мінскага аблвыканкама начальнік крымінальнага вышуку Старадарожскага ГУУС маёр міліцыі Павел Таўсталуцкі, 39-гадовага зламысніка затрымалі па месцы жыхарства — у вёсцы Фядоры Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Падчас ператрусу ў яго знайшлі частку скрадзенай маёмасці, іншую частку ён паспеў прадаць яшчэ на тэрыторыі Старадарожскага раёна. У Мінскай вобласці ён быў на заробках у будаўнічай сферы.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу па артыкуле "Крадзеж" (ч. 2 арт. 205 КК). Мужчыну правяраюць на датычнасць да іншых злачынстваў на тэрыторыі рэгіёну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by У Старадарожскім раёне міліцыя затрымала мужчыну, якога падазраюць у серыі крадзяжоў, здзейсненых у вёсцы Старыя Дарогі. У мясцовых жыхароў з дамоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика