П’яны беларускі дальнабойшчык перакрыў рух на трасе Беласток — Варшава. 21.by

П’яны беларускі дальнабойшчык перакрыў рух на трасе Беласток — Варшава

18.10.2016 19:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


П’яны беларускі дальнабойшчык стаў вінаваным у вялікім заторы, які ўтварыўся раніцай 18 кастрычніка ў Польшчы на трасе Беласток — Варшава. Цяпер на гэтай трасе адбываецца капітальны рамонт і на многіх участках вядуцца будаўнічыя працы. З-за гэтага машыны павінны ісці па вузкіх аб’язных і часовых дарогах, увесь час віхляць  і падладжвацца пад часовыя аб’езды.

Для нецвярозага 54-гадовага беларуса такая дарога стала непераадольным выпрабаваннем: у пэўны момант ён стаміўся ад частых паваротаў і яго машына скацілася ў роў. Фура была з прычэпам і развярнулася так, што перакрыла праезд на трасе ў абодвух кірунках. У выніку рых спыніўся на тры гадзіны.

Кіроўца, у крыві якога было 2 праміле алкаголю, не пацярпеў, паведамляе сайт euroby.info.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
П’яны беларускі дальнабойшчык стаў вінаваным у вялікім заторы, які ўтварыўся раніцай 18 кастрычніка ў Польшчы на трасе Беласток — Варшава. Цяпер на гэтай трасе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика