Выхавальніцу асудзілі за тое, што дзіця пад яе наглядам паламала рукі. 21.by

Выхавальніцу асудзілі за тое, што дзіця пад яе наглядам паламала рукі

11.11.2016 21:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

Выхавальніцу дзіцячага садка ў Светлагорску асудзілі на адзін год папраўчых работ з утрыманнем на карысць дзяржавы 15% заробку штомесяц. Таксама яна павінна заплаціць 3100 рублёў маці пацярпелага дзіцяці, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара Гомельскага абласнога суда Вольгу Барсукову.

Нагодай для прысуду стаў выпадак, які адбыўся сёлета 30 траўня ў дзіцячым садку. 28-гадовая выхавальніца даглядала групу ў садку, і ў гэты час адзін чатырохгадовы выхаванец атрымаў пераломы рук. Бацькі дзіцяці напісалі заяву ў міліцыю.

На выхавальніцу пачалі крымінальную справу за неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей. Суд пакінуў гэтае абвінавачанне ў сіле.

Дарэчы, у асуджанай жанчыны ёсць двое ўласных дзяцей.

Прысуд пакуль не набыў законную моц, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны у вызначаным законам парадку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by Выхавальніцу дзіцячага садка ў Светлагорску асудзілі на адзін год папраўчых работ з утрыманнем на карысць дзяржавы 15% заробку штомесяц. Таксама яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика