На гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе пацяпленне. 21.by

На гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе пацяпленне

14.11.2016 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: xrest.ru

Халады з Беларусі адступаюць, а на змену ім ідзе пацяпленне. Снег зменіцца дажджамі і туманамі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрыя Рабава.

Удзень у аўторак, 15 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца невялікі снег. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Уначы тэмпература будзе -1...-7, па ўсходзе пры праясненнях прагназуецца да 8-10 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла.

У сераду на надвор'е ў Беларусі пачне ўплываць атлантычны цыклон, які нясе паветра, нагрэтае Гальфстрымам. Адпаведна, пачне павышацца тэмпература паветра. Уначы 16 лістапада на захадзе краіны, а днём і ў цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег, па захадзе з дажджом. Уначы тэмпература паветра чакаецца ад -6 да +1, удзень сіноптыкі абяцаюць ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.

Удзень у чацвер тэпература паветра падымецца яшчэ вышэй — будзе ад -1 да +6 градусаў. Праўда, без ападкаў не абыдзецца: на большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег, які пераходзіць у дождж.

Дажджы чакаюцца і ў пятніцу, 18 лістапада. Удзень сіноптыкі прагназуюць плюсавую тэмпературу — ад 1 да 6 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 8 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: xrest.ru Халады з Беларусі адступаюць, а на змену ім ідзе пацяпленне. Снег зменіцца дажджамі і туманамі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика